19 сакавіка іспанская газэта “El Mundo” пісала пра суд у Буэнас-Айрэсе над групай былых афіцэраў спэцслужбаў дыктатуры, якія катавалі і забівалі людзей у 1976-77 гадах. Сярод іх 68-гадовы былы капітан Хорхэ Акоста па мянушцы “Тыгр”. Ён прызнаўся сярод іншага, што “у несправядлівай вайне былі несправядлівыя забойствы”. Другі былы капітан Альфрэда Асьціс (мянушка “Анёл сьмерці”) нават заявіў: “Я – дэмакрат і перакананы рэспубліканец. Я не падзяляю ідэалы любога таталітарызма”.
Калі ў вызваленай Беларусі будзе суд над сёньняшнімі дзяржымордамі рэжыму, беларусы таксама наслухаюцца розных кур’ёзных заяваў. Але ня ўдасца злачынцам прыкрыцца звычайнымі вывертамі кшталту “Мы выконвалі загад” або “Мы прэзыдэнту прысягу давалі”. Злачынцы не адкруцяцца ад пакараньня.
Юрка Марозаў