19 cакавіка французкая газэта “Le Figaro” пісала пра візыт дзяржсакратара ЗША ў Маскву: “У першы ж дзень візыту Гілары Клінтан у Маскву Уладзімір Пуцін паказаў, на што здольны. У той самы момант, калі дзяржсакратарка вяла размову з сваім рускім калегам Сяргеем Лаўровым, прэм’ер –міністар, які знаходзіўся на поўдні краіны, зрабіў заяву, што першая іранская атамная станцыя, якую будуюць расейцы ў Бушэры, пачне працаваць гэтым летам”.
Заходнія краіны ўстрывожаны разьвіцьцём атамнай прамысловасьці ў Іране, разглядаюць гэта як пагрозу міру. Масква так ня думае і на поўніцу дапамагае аяталам пабудаваць “свой атам”. Зусім нядаўна ў заходніх СМІ актыўна пераказвалі расейскую інфармацыю аб тым, што Крэмль абяцае паўплываць на Іран, каб той спыніў сваю атамную праграму. Інфо аказалася, як бачым, звычайнай лубянскай “качкай”. А заходнікі паверылі… Нельга верыць тым, хто падманвае цывілізаваны сьвет, уласны народ. Тым, хто па прыродзе сваёй ня здольны казаць праўду.
- Юрка Марозаў*