19 сакавіка італьянская газэта “La Stampa” апублікавала здымкі з Гаваны. У цэнтры горада адбылася дэманстрацыя пратэсту антыкастраўскай арганізацыі “Жанчыны ў белым”. Каля сотні жонак, маці, сясьцёр увязьненых рэжымам палітычных вязьняў патрабавалі вызваленьня сваіх блізкіх. На іх наляцела паліцыя і спэцслужбы. Жанчын закінулі ў аўтазакі і адвезьлі ў паліцэйскі ўчастак.
Беларусы даўно ўжо ня вераць у рамантычны вобраз камуністычнай кастраўскай Кубы. На вачах усяго сьвету склаўся крымінальны хаўрус антынародных чырвоных рэжымаў: Масква-Кастра-Чавэс-Лукашэнка. Зразумела, хто ў хаўрусе зьяўляецца паханом – Масква, для якой гэта знаёмая справа. Паняволеныя народы зрабіліся закладнікамі крымінальнай палітыкі.
Юрка Марозаў