19 сакавіка бэльгійская газэта “De Standaard” апублікавала паведамленьне з Вашынгтона. Цытуем паводле тэксту: “Падзеньня Срэбраніцы і генацыду больш за васьмі тысячаў мусульманаў, які адбыўся пасьля гэтага, можна было б пазьбегнуць, калі б у нідэрляндскай арміі не сядзелі адкрытыя гомасэксуалісты. Гэта сказаў амэрыканскі генэрал у адстаўцы Джон Шыгэн у чацьвер на слуханьнях у Сэнаце. Шыгэн, былы камандуючы ў НАТО ( на пэнсіі з 1997 г.), выказаў сэнацкай камісіі сваю нязгоду ў адносінах да прапановы, якая прадугледжвае дапускаць адкрытых гомасэксуалістаў у амэрыканскую армію. Паводле Шыгэна, шэраг эўрапейскіх армій пасьля празвала Савецкага Саюза моцна заняпалі, бо зрабіліся надта лібэральнымі. У іх ідзе падрыхтоўка да мірных місіяў і як наступства яны непадрыхтаваныя да вайны. Нідэрляндскія часткі, якія мусілі абараняць Срэбраніцу, паводле генэрала, ёсьць таму прыкладам.
“Бэльгія, Люксэмбург, Нідэрлянды і іншыя краіны мяркуюць, што больш няма патрэбы ў дзейсным войску. – сказаў Шыгэн. – Яны выбіраюць мір і спрабуюць зрабіць іхныя арміі больш сацыяльнымі (…), дапускаючы ўсё больш адкрытай гомасэксуальнасьці. Батальён у Срэбраніцы быў надта слабы, дрэнна падрыхтаваны. Сэрбы ўвайшлі ў горад, прывязалі вайскоўцаў да тэлеграфных слупоў, вывелі прэч мусульманаў і забілі іх. Гэта было найвялікшае масавае забойства ў Эўропе пасьля Другой сусьветнай вайны”. На пытаньне аднаго з актывістаў рэалізацыі гэтай рэформы, адкуль ён гэта ведае, генэрал адказаў, што аб гэтым яму паведамілі ў генштабе Нідэрляндаў.
У Іспаніі летась прызначылі міністрам абароны цяжарную жанчыну. У Нідэрляндах на традыцыйным восеньскім парадзе геяў наперадзе шэсьця маршыравалі аддзелы нацыянальнай арміі і паліцыі (“выказвалі салідарнасьць і талерантнасьць”). Etc., etc… Нармальных людзей на Захадзе трывожыць увесь гэты збачэнскі лібэральны балаган, які пагражае існаваньню хрысьціянскай цывілізацыі.
-
Алесь Хадасевіч*