Выбары ў Расеі

17 сакавіка 2010 г.

Навіны

17 сакавіка аўстрыйская газэта “Die Presse” пісала пра вынікі нядаўніх мясцовых выбараў у Расеі: “Паводле афіцыйных справаздачаў, “Едіная Россія” у сямі з васьмі рэгіёнах, дзе абіраліся рэгіянальныя парляманты, атрымала значна менш галасоў, чым на выбарах у Дзярждуму на прыканцы 2007 года”.

СМІ ўсяго сьвету тэарэтызуюць на гэтую тэму. Хаця многія зь іх паведамляюць пра шматлікія выпадкі подкупу выбарцаў і іншыя парушэньні законадаўства, але ў цэлым размова вядзецца як пра нешта сапраўднае. Хаця аўстрыйская газэта і называе пуцінскую “Ед. Россію” “на працягу гадоў гіпердамінуючай партыяй”, аўстрыйцы таксама за дзьвюма соснамі ня ўбачылі лесу. Беларусы ўжо зразумелі значна лепш за іх, што ў Расеі ўжо даўно няма ніякіх партыяў і выбараў, а ёсьць рэжымны фарс, кіруемы Крамлём-Лубянкай. Дарэчы, сцэнар фарсаў быў апрабаваны на тэрыторыі Беларусі. Фарсавасьць зьявы зразумелі і мільёны расейцаў, якія перасталі хадзіць на “выбарчыя ўчасткі” і выстаўляцца ў якасьці посьцілкі для антынароднага рэжыму.