Сяргей Каваленка падаў у суд на міліцыянтаў

16 сакавіка 2010 г.

Навіны

Сябар КХП БНФ з Віцебску, супраць якога распачалі крымінальную справу за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на гарадзкой ёлцы, патрабуе прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці тых, хто яго затрымліваў.

Сябар КХП БНФ Сяргей Каваленка зьвярнуўся з заявай у Кастрычніцкі суд Віцебску. Ён піша, што трое міліцыянтаў, якія затрымлівалі яго 7 студзеня за вывешваньне сьцяга, перавысілі свае службовыя паўнамоцтвы. На думку актывіста, ягоныя паводзіны не вымагалі прымяненьня спэцсродкаў —надзяваньня кайданкоў. Да таго ж міліцыянты яго беспадстаўна зьбівалі, і цялесныя пашкоджаньні засьведчыла мэдычная экспэртыза.

Паводле радыё Свабода.