15 сакавіка польская газэта “Gazeta Wyborcza” пісала пра новага міністра асьветы Украіны Д. Табачніка, раней вядомага сваімі антыўкраінскімі і прамаскоўскімі заявамі. Гэты Табачнік казаў публічна: “Жыхары Заходняй Украіны ня маюць нічога агульнага з украінцамі з астатняй часткі краіны. Нашы хаўрусьнікі і нашы браты – гэта іхныя ворагі, а іхныя “героі” для нас забойцы, здраднікі і памагатыя гітлераўскіх катаў”. Супраць прызначэньня гэтай асобы выказаліся нават некаторыя з партыі Януковіча. У Львове каля помніка Івану Франку моладзь паліла русіфікатарскую літаратуру і партрэт новага міністра. Вядома, што Табачніка прызначылі на патрабаваньне Масквы і на просьбу мітрапаліта украінскай царквы маскоўскага патрыярхату.
Вось такія працэсы пайшлі на прасторах украінскай асьветы з прыходам кліентуры Масквы на ключавыя пазыцыі. Але бачым, што ўкраінская моладзь не зьбіраецца ўкленчыць перад русіфікатарамі.
Алесь Хадасевіч