Расейская паліцыя забівае і гвалціць

16 сакавіка 2010 г.

Навіны

15 сакавіка чэшская газэта “Mlada Fronta Dnes” пісала пра расейскіх “стражей порядка”. Цытуем журналістку Адэлу Дражанаву: “Пьюць і ўжываюць наркотыкі. Крадуць, выкрадаюць людзей, гвалцяць і катуюць. Бяруць хабар. І забіваюць. Не, мы не гаворым тут пра найгоршых крымінальнікаў планеты. Гаворка йдзе пра расейскую паліцыю”. Журналістка згадвае пра нядаўнія заявы Медведева наконт барацьбы з карупцыяй і злачыннасьцю ў праваахоўных структурах, ён паабяцаў змагацца са злом. Згадана таксама лічба зьдзейсьненых паліцэйскімі злачынстваў за мінулы год – 5 тысячаў. Апісваюцца некаторыя зь іх. Напрыклад, расстрэл людзей афіцэрам паліыцыі ва ўнівэрсаме ў маскоўскім раёне Царыцына.

Беларусам самыя жудасныя факты вядомыя. Нам вядома таксама, што нельга верыць афіцыйнай расейскай статыстыцы і яе лічбам. Унівэрсальна вядома, што калі паліцэйскія структуры ў дзяржаве становяцца крымінальнымі структурамі, то такая дзяржава абавязкава разваліцца. Ды і не дзяржава яна ўжо, а нейкі “обшчак”.

Юрка Марозаў