Расейская труна

15 сакавіка 2010 г.

Навіны

14 сакавіка славацкая газэта “Novy Cas” апублікавала артыкул пад тытулам “На гэтым езьдзяць славацкія вайскоўцы: расейскі УАЗ – гэта небясьпечная труна”. 6 сакавіка на тэрыторыі Косава патрапіў у аўтааварыю аўтамабіль з славацкімі вайскоўцамі з міжнароднага кантынгента. Іхны “уазік” сутыкнуўся з легкавым аўтамабілем і літаральна ператварыўся ў кучу мэталалома. Чацьвёра маладых вайскоўцаў былі цяжка паранены. У сувязі з гэтым у славацкім грамадзтве пачуліся галасы пратэсту супраць выкарыстаньня савецкай тэхнікі ў нацыянальнай арміі. Людзі пытаюцца, што ж гэта за аўтамадэлі, якія рассыпаюцца пры любым сутыкненьні.

Саветы забясьпечвалі чэхаславацкую армію сваімі машынамі УАЗ (як кажуць, “добровольно-прінудітельно”) з 1980 года. Няма саўдэпіі, распаліся “соціалістіческій лагерь” і Варшаўская вайсковая дамова, а савецкі монстр ўсё яшчэ нясе няшчасьце людзям і народам.