Перасьлед хрысьціянаў

14 сакавіка 2010 г.

Навіны

14 сакавіка польская газэта “Gazeta Wyborcza” напісала пра драму ў горадзе Мэрса Матрух на поўдні Эгіпта, дзе пражывае вялікая абшчына хрысьціянаў-коптаў. Натоўпы мусульманскай моладзі спачатку закідалі камянямі мясцовы хрысьціянскі храм і цэнтар, а потым разбурылі некалькі дамоў, дзе жылі хрысьціянскія сем’і. 23 чалавекі былі паранены. Насельніцтва Эгіпта складае 80 мільёнаў чалавек, зь іх 8 мільёнаў – хрысьціяне Копцкай Царквы. Газэта адзначыла, што ў Эгіпце ў цэлым назіраецца мірнае суіснаваньне рэлігійных абшчынаў. Паліцыя Мэрса Матруха заявіла, што правакацыю арганізаваў мясцовы мусульманскі сьвятар.

У хрысьціянскіх краінах Эўропы мы назіраем працэсы, якія многія з эўрапейцаў ужо ў адкрытую называюць ісламізацыяй нашага кантынэнта. Сотні тысячаў чужынцаў з азіяцкіх і афрыканскіх краінаў засяляюць старажытныя эўрапейскія гарады, злучаюцца ў грозную моц, ставяць мінарэты, жывуць сваім жыцьцём і сьмяюцца з заклікаў “да інтэграцыі ў эўрапейскую супольнасьць”. Яны прыехалі ў Эўропу не за тым, каб інтэгравацца ў нешта, многія зь іх жывуць непрыняцьцем і нават нянавісьцю да ўсяго эўрапейскага і хрысьціянскага. Гэта трывожыць карэнныя народы, яны ўжо выказваюць недавер левым палітыкам, аўтарам ідэі інтэграцыі. Людзі ўказваюць на гаротны лёс хрысьціянаў у мусульманскіх краінах. Канфлікт нарастае, Эўропе патрэбныя новыя палітычныя сілы, якія будуць здольныя вырашыць гэтую драматычную сытуацыю.

*Юрка Марозаў *