Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Узурпатар здае народную маёмасьць маскоўцам

(Сьнежаньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” i Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ)

13 сьнежня сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, — “Зьмест прапаганды і сутнасьць падзей” (публікуецца).

З дакладам аб палітычным і сацыяльна-эканамічным становішчы ў Беларусі і ў сьвеце выступіў сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Фронту і Партыі. Асноўнае пытаньне апошняга часу – гэта мытны саюз з Расеяй, на які пайшоў мясцовы прамаскоўскі рэжым. Нават Лукашэнка ў сваім тэлевыступе прызнаўся, што “спачатку будзе горш, а потым стане лепш”. Беларусы, аднак, завяршаюць сказ па-свойму: “а потым стане яшчэ горш”. Наша эканоміка, наша эканамічная прастора становяцца здабычай злачыннага алігархічнага капіталу Расеі, прывязваюцца да гнілой і дзікай эканомікі суседней імпэрыі. Гэта ёсьць злачынная антынацыянальная палітыка чужой улады ў нашай краіне. Часткай гэтага працэсу зьяўляецца продаж беларускіх банкаў і прадпрыемстваў расейскім алігархам. Наш Менск маскоўскія прыбышы вырашылі ператварыць у сваю тэрыторыю, дзе плянуецца разбурыць цэлыя арэалы гістарычнай і жыльлёвай забудовы, паркавыя зоны дзеля пабудовы расейскіх жылых дамоў, казіно, бізнэс-цэнтраў і г.д. Беларусы павінны будуць пайсьці ў парабкі да маскоўскага акупанта. Трэба тлумачыць нашым людзям неабходнасьць салідарнага супраціву гэтай гнюснай палітыцы. Імпэрыя Зла можа прынесьці толькі зло на нашую зямлю.

Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Сябры Сойму прыехалі з падарожжа ў Латвію. Там яны сталі сьведкамі рэанімацыі расейскай “пятай калоны”, якая шыхтуецца ў сувэрэннай краіне. Пад патранажам і за грошы Масквы ў суседней краіне ўтвораны палітычны “Рускі блок”, які сабраў усе антылатышскія сілы. Масква ўтрымлівае шэраг рускамоўных выданьняў, якія адпаведным чынам дэзынфармуюць грамадзтва ў Латвіі і вызначаюць арыентацыю на аднаўленьне імпэрыі. Прамаскоўскія групоўкі і расейскі охлас у адкрытую заяўляюць, што на парляманцкіх выбарах 2010 году яны зробяць у Латвіі расейскі рэванш. У той жа час латышскія нацыянальныя сілы ніяк ня могуць выпрацаваць адзіную палітычную стратэгію і аб’яднацца ў магутны антыімпэрскі блок. Бачна па ўсім, што Крэмль выдаткоўвае шалёныя грошы на замежную падрыўную дзейнасьць, на палітычны подкуп і дэзарганізацыю чужых дзяржаўных структур і грамадзтваў замест вырашэньня ўнутраных сацыяльных і эканамічных праблем. Постсавецкія краіны не давялі да канца працэс ачышчэньня ад акупанцкай спадчыны і русіфікацыі, і вось сумны вынік гэтай непасьлядоўнай палітыкі. Для Беларусі гэта ёсьць каштоўны досьвед на будучыню.
Сябры распавялі таксама пра зьнішчэньне запаведнай зоны ў сталічным Батанічным садзе АН Беларусі. На гэтым месцы рыхтуецца месца для пабудовы тэнісных кортаў для прыбылай маскоўскай багатай публікі. Захоп нашай нацыянальнай маёмасьці набывае ўсё больш цынічныя і адкрытыя формы. Перажываючы і бачачы ўсё гэта, многія беларусы паддаюцца дэпрэсіі, упадаюць у адчай. Аднак, нельга апускаць рукі. Трэба абараняць Радзіму ад крымінальных прыхадняў і іхных мясцовых памагатых. Мы – на сваёй зямлі. Беларуская салідарнасьць ёсьць эфэктыўнай зброяй у змаганьні за вызваленьне Беларусі.

Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

13 сьнежня 2009 г.

14/12/2009 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2009
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024