Ушанаваньне Дзядоў у Лошыцы

6 ноября 2009 г.

Навіны

8 лістапада, у нядзелю сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ працягваюць мэмарыяльныя мерапрыемствы, прысьвечаныя Дзядам. Адбудуцца традыцыйныя шэсьце і мітынг у Менску на месцы пакутніцтва беларускага народу ў Лошыцы, дзе на магілах ахвяраў расейскага тэрору ўсталяваны вялікі Крыж. 11.30 – збор удзельнікаў каля Палаца культуры Камвольнага камбіната (вул. Маякоўскага, 129). 12.00 – пачатак мэмарыяльнага шэсьця. 13.00 – мэмарыяльны мітынг каля Крыжа ў Лошыцы. Запрашаем усіх далучыцца да мерапрыемстваў. Атрыманы дазвол уладаў.

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 3 лістапада 2009 г.