Мэмарыяльныя шэсьце і мітынг на “Дзяды”

27 октября 2009 г.

Навіны

1 лістапада Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ праводзіць у Менску традыцыйныя мэмарыяльныя мерапрыемствы, прысьвечаныя Дню памяці продкаў “Дзяды”. Заклікаем усіх далучыцца да мэмарыяльных шэсьця і мітынга. Плян мерапрыемстваў наступны:

10.30. – збор удзельнікаў шэсьця каля будынка Менскага гадзіньнікавага завода на праспэкце Скарыны (“проспект Незавісімості”), 95. **11.00. -15.00. **– шэсьце па маршруце: пр. Скарыны – вул. Каліноўскага, вул. Сядых – вул. Карбышава – вул. Гамарніка – вул. Мірашнічэнкі. **15.00. – 17.00. **– мэмарыяльны мітынг на тэрыторыі Народнага мэмарыялу ў Курапатах.

Дазвол уладаў атрыманы.

На Дзяды беларусы ідуць на магілы продкаў, ушаноўваюць памяць тых, хто быў да нас. Каб не парывалася сувязь пакаленьняў. У гэты дзень сумленныя людзі Беларусі зьбіраюцца ў народнай сьвятыні ў Курапатах — каб вечна жыў наш народ, каб не паўтарылася трагедыя генацыду часоў расейскай акупацыі.

Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 26 кастрычніка 2009 г.