Дарагія землякі, сябры-фронтаўцы. Віншую вас з 21-й гадавінай утварэньня Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”! Гэта вялікая падзея ў нашай гісторыі, якая прывяла да пераменаў народнага лёсу. Цяпер, у цяжкі час, мы асабліва адчуваем гэта, бо яна, гэтая падзея, сцьвердзіла жыцьцёвы і гістарычны сэнс, які дае ўсім нам надзею на сьветлую будучыню і поўную перамогу Беларусі над цемрай і сіламі зла. Жыве Беларусь! Слава героям!
19 кастрычніка 2009 г. Зянон Пазьняк