Пастанова
У сувязі з уводам 9 верасьня гэтага года расейскага войска па распараджэньні А.Р. Лукашэнкі на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў манэўрах і ў сувязі з нявывадам яго да гэтага часу Сойм Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ (Партыі БНФ) пастанаўляе:
- Выступіць заяўнікам і зьвярнуцца ў судовыя інстанцыі і ворганы Пракуратуры аб узбуджэньні справы пра парушэньне Канстытуцыі і заканадаўства Рэспублікі Беларусь кіраўніком выканаўчай улады грамадзянінам Лукашэнкам Аляксандрам Рыгоравічам.
- Падрыхтоўку і падачу іскавай заявы і давер выступаць ад імя Сойму Партыі – БНФ даручыць кіраўніцтву Партыі БНФ з правам подпісу намесьнікам старшыні Партыі БНФ Беленькаму Ю.А. і Папкову С.П.
Сойм Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”
11 кастрычніка 2009 г., г. Менск