Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Пагроза: незаконныя зьдзелкі паміж рэжымнай адміністрацыяй і расейскай дзяржмафіяй

(Верасьнёўскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і КансэрватыўнаХрысьціянскай Партыі – БНФ)

13 верасьня сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ – “Яшчэ раз аб выбарах і нашай пазыцыі” (публікуецца).

З дакладамі выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца на Беларусі абавязкаў старшыні Фронту і Партыі, сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі.
З усяе краіны паступаюць зьвесткі пра рэзкае падзеньне вытворчасьці, зьніжэньне заработнай платы і звальненьні работнікаў. Напрыклад, на шкоднай вытворчасьці у гальванічных цэхах жанчыны-работніцы атрымліваюць мізэрны заробак у 200 тыс. рублёў. З шэрагу прадпрыемстваў людзі звальняюцца самы, бо немагчыма забясьпечваць сем’і на такі нізкі заробак.
Актывізавалася мафійная дзейнасьць расейскага капіталу на нашай тэрыторыі. У выніку патаемных трансакцыяў з прадстаўнікамі кіруючых колаў РБ расейскія капіталісты зьдзейсьнілі некалькі так званых “белых рэйдэрскіх захопаў” беларускіх прадпрыемстваў. У адрозьненьні ад “чорных захопаў” (сіламі бандыцкіх груповак, якія захопліваюць прадпрыемствы) “белы захоп” зьдзяйсьняецца праз карупцыйную дамову з мясцовымі кіраўнікамі. Такім чынам, напрыклад, быў захоплены расейцамі буйны хімічны камбінат “Азот” у Гораднi. Цяпер камбінатам валодаюць чужынцы. Яны прывезьлі з Масквы некалькі дзесяткаў спэцыялістаў, якіх пасялілі ў Гораднi. У выніку беларускія работнікі былі выкінуты на вуліцу і засталіся без працы.

На жаль, беларускае грамадзтва ня ведае аб маштабах расейскага захопу ключавых пазыцыяў у нашай эканоміцы і фінансах. Напрыклад, аб тым, што беларускі “Зьнешэканомбанк” (адзін з сымвалаў сувэрэнітэту дзяржавы) знаходзіцца пад кантролем Расеі. У сувязі з гэтым рэжымная прапаганда разгарнула хлусьлівую кампанію, тлумачачы беларусам, што “Лукашэнка мацуе сувэрэнітэт Беларусі”. Да кампаніі, нажаль, актыўна падключыліся “агітатары” з шэрагаў псэўдаапазыцыі (А. Трусаў, С. Дубавец і інш.), якія даказваюць, што “рэжым Лукашэнкі не акупацыйны, а самастойны, свой, беларускі”. Гэтую відавочную хлусьню абвяргаюць факты расперазаных дзеяньняў расейскай імпэрыі на нашай зямлі ў хаўрусе з акупацыйным рэжымам. Рэжым працягвае таксама сваю маштабную антызаконную паліцэйскую акцыю. Пасьля таго, як незаконна былі ўзяты адбіткі пальцаў у мільёнаў мужчын, паліцэйшчына ўзялася за беларускіх жанчын. Нават пажылыя грамадзянкі атрымліваюць позвы на дактыласкапію. Хаця дагэтуль спэцслужбы рэжыма не знайшлі нават сьлядоў тэрарыстаў, што зьдзейсьнілі выбух у Менску ўноч на 4 ліпеня 2008 г. (Выбух у Менску рэжым ўжо другі год выкарыстоўвае для застрашваньня насельніцтва. Адсюль і позвы ўсім на адбіткі пальцаў.) У той жа час на Захадзе апошнім часам быў апублікаваны шэраг артыкулаў, у якіх даказваецца, што выбухі з сотнямі ахвяраў у Маскве, Валгадонску і на Каўказе ў 1999 і наступныя гады былі арганізаваны ФСБ паводле загаду Пуціна.

Імпэрыя нядаўна прадэманстравала свой катастрафічны стан. Катастрофа на буйнейшай Саяна-Шушанскай ГЭС магла прывесьці да мільёнаў ахвяраў і зьнішчэньня шэрагу гарадоў. Пагроза канчатковага разбурэньня плаціны застаецца, зьнішчэньне можа адбыцца ў любы момант. І вось гэтая дзяржава з хворай мафійнай эканомікай і інжынэрнымі аб’ектамі ў катастрафічным стане зьбіраецца будаваць у Беларусі атамную станцыю і свае хімічныя камбінаты. Замест рамонту аб’ектаў і рэструктурызацыі эканомікі Масква кідае сродкі на ваенную агрэсію супраць сувэрэнных краінаў і ўзмацняе гэбоўскія структуры па ўсёй імпэрыі. Беларускае грамадзтва павінна асэнсаваць сьмяротную небясьпеку расейскай акупацыі і ўстаць на абарону сваёй нацыянальнай Дзяржавы.

Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны распавялі пра мафійныя зьдзелкі рэжымнай адміністрацыі і расейскай дзяржмафіі. Нават беларускае чынавенства (якое было ўпэўнена, што яго не закрануць антыбеларускія працэсы) уражана гэтымі зьявамі. Беларусы таксама назіраюць з трывогай за падзеямі ў Расеі. Вядома, што ў сувязі з саяна-шушанскай катастрофай тысячы расейцаў уцякаюць з Сібіры. Але ратуюцца яны не ў Разані або Волагдзе (дзе свае сацыяльна-эканамічныя катастрофы), а атабарваюцца ў Беларусі. Іх ахвотна легалізуюць структуры антыбеларускага рэжыму, зацікаўленыя ў павелічэньні долі расейцаў у насельніцтве Беларусі. Нямецка-расейскія планы па вяртаньні Нямеччыне Усходняй Прусіі (цяпер Калінінградская вобласьць РФ) таксама ствараюць пагрозу высяленьня сотняў тысячаў расейцаў на тэрыторыю Беларусі. Супрацьпаставіцца гэтай злачыннай практыцы можа толькі нацыянальны дэмакратычны ўрад Беларусі.

Сойм разглядзеў планы па арганізацыі актыўнага байкоту ў выпадку правядзеньня рэжымам чарговых антызаконных “выбараў” з удзелам узурпатара прэзыдэнцкай улады.

Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
13 верасьня 2009 г.

15/9/2009 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2009
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024