Сп. Зянону Пазьняку, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

24 апреля 2009 г.

Навіны

Шаноўны Зянон Станіслававіч! Віншуем Вас з 65-гадовым юбілеем! Зычым здароўя, моцы духа і натхненьня ў змаганьні за вызваленьне нашай дарагой Бацькаўшчыны. Найлепшыя зычэньні Вашай сям’і.

Разам з Вамі мы аглядаемся назад і ацэньваем пройдзены шлях. Не былі марнымі дзесяцігоддзі змаганьня Нацыянальна-Вызвольнага Руха. Патрыёты Беларусі, аб’яднаныя ў Народным Фронце, дамагліся аднаўленьня Незалежнасьці нашай краіны, узьнялі сьвяты нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг. Плён Перамогі няздольная зьнішчыць антынацыянальная рэакцыя, што захапіла ўладу ў Беларусі.

Сёлетняя вясна дае надзею мільёнам беларусаў на канчатковае вызваленьне Радзімы ад акупацыйнага рэжыма. Яны бачаць непазьбежнасьць краху бяздарнай скарумпаванай хунты і маскоўскай імпэрыі, якая стаіць за ёю. Залог посьпеху нашай барацьбы – Беларуская Салідарнасьць, да якой штодня далучаюцца людзі.

Адыходзіць у нябыт цемра нацыянальнай паняверкі. Набліжаецца сьветлая раніца вольнай Бацькаўшчыны! Жыве Беларусь!

Сябры Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 24 красавіка 2009 г.