Зянон ПАЗЬНЯК: Віншаваньне

24 декабря 2008 г.

Навіны

Дарагія землякі, суайчыннікі, дарагія фронтаўцы! Віншую Вас з Нараджэньнем Хрыстовым і з надыходзячым Новым Годам!

Нараджэньне – гэта якраз сьвята, якое нагадвае ўсім пра Вялікую Надзею і Перамены, якія прынёс на Зямлю Хрыстос. Ужо большае Дзень і малее ноч.

Хай спраўдзяцца нашыя надзеі і спадзяваньні на вольную Бацькаўшчыну і вольны народ! Хрыстос і Беларусь хай пануюць у сэрцы людзей, што імкнуцца да шчасьця! Няхай прыйдзе яно ў Беларусь, у нашае жыцьцё і ў кожны наш дом.

Слава Ісусу Хрысту! Жыве Беларусь!

24 сьнежня 2008 г. Зянон ПАЗЬНЯК Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньнге”