У нядзелю 2-га лістапада Беларускі моладзевы рух Амэрыкі каля будынку ААН у Ню-Ёрку правёў мітынг-пікет прысвечаны Дзядам – дню памяці продкаў. У акцыі ўдзельнічала ў асноўным беларуская моладзь з розных штатаў Амэрыкі. Ускосным чынам паўдзелнічалі ў акцыі і шматлікія aмэрыканцы. Cправа ў тым, што адзін з плякатаў быў надрукаваны па ангельску з наступным тэкстам:»Пасыгналь у падтрымку Беларускай свабоды».
І мясцовыя уладальнікі аўто з задавальненьнем гэта рабілі, а нейкі кіроўца вялікага аўтобуса спыніўся і крыкнуў на ўсю Першую Авеню: «Жыве Беларусь!». Разам з моладзьдзю у пікеце ўдзельнічалі вядомыя беларусы – Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі – БНФ Зянон ПАЗЬНЯК і сябра Сойму гэтай партыі, сябра Беларускага Саюзу мастакоў Яўген ШАТОХІН, які прыляцеў днямі ў Нью-Йорк з пэрсанальнай выставай.
Пасьля пікету ўсе сабраліся ў саборы Сьв.Кірылы Туроўскага, дзе Зянон ПАЗЬНЯК меў прамову, прысьвечаную Дзядам. Потым адбыўся прагляд фільма «Дарога на Курапаты» (1990 г.) які быў забаронены на Бацькаўшчыне.
*Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі *