Сьпіс асобаў, якіх рэжым прызначыць дэпутатамі палаты

26 сентября 2008 г.

Навіны

Публікуем сьпіс асобаў, якія будуць прызначаныя “пераможцамі” у фальшывых выбарах. Аналіз агульнага сьпісу кандыдатаў ад рэжыму, ад так званай апазыцыі і “незалежных” выяўляе, што за малым выключэньнем (каля 20 чалавек) гэта прарасейскі і калябаранцкі кантынгент. Гэты кантынгент прагаласуе і за ўвядзеньне расейскага войску на Беларусь і за падвойнае ( расейскае) грамадзянства.

Па некаторых акругах у дужках пазначаны магчымыя дублёры, прыклад: ( 2- Ляўковіч А.І). Лічба ў дужках пазначае колькасьць кандыдатаў у акрузе, прыклад: (3)

Знакам (+) пазначаны акругі ў якіх прысутнічаюць кандыдаты, якія маглі б адстойваць беларускія інтарэсы, але яны ня пройдуць у палату.

Знакам (-) пазначаны акругі ў якіх, адсутнічаюць кандыдаты, якія маглі б адстойваць беларускія інтарэсы.

Лічым, што вынікі фальшывых выбараў ня надта будуць адрозьнівацца ад прыведзенага сьпісу , не болей за 10%.