Дарагія землякі-беларусы, адраджэнцы, паважаныя фронтаўцы! Віншую Вас з Днём Беларускай Вайсковай Славы – вялікім сьвятам нашай вялікай гісторыі!
Беражэм жа, аберагайма нашу гісторыю і нашу славу, яна дапаможа нам стаць свабоднымі, успаможа адрадзіць нашу Бацькаўшчыну, наш гонар і нашу веліч. Слава продкаў абавязвае нас гэта зрабіць.
Наша новая Ворша яшчэ наперадзе. І тады, калі яна адбудзецца, цемра з Усходу сканае навечна. Жыве Беларусь!
8 верасьня 2008 г. Зянон Пазьняк Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”