Шэсьце і мітынг у Дзень памяці продкаў Дзяды

23 октября 2007 г.

Навіны

28 кастрычніка, у нядзелю Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ арганізоўвае ў Менску мэмарыяльныя шэсьце і мітынг. А 10.30 — збор удзельнікаў каля Гадзіньнікавага заводу (непадалёк ад ст. мэтро “Парк Чалюскінцаў”). 11.00 – пачатак шэсьця па пр. Францыска Скарыны (цяпер “проспект Незавісімості”) – вул. Каліноўскага – вул. Сядых – вул. Гамарніка – вул. Мірашнічэнкі да Кальцавой дарогі. 14.30 – пачатак мэмарыяльнага мітынгу ў Курапатах.

Мэмарыяльныя мерапрыемствы на Дзяды адбудуцца па ўсёй Беларусі. Народ будзе ўшаноўваць сваіх продкаў, ісьці да сьвятых магілаў і памятных знакаў. Народная традыцыя жыве, не згасае памяць. У Менску людзі ўскладуць кветкі і вянкі, запаляць сьвечкі, паставяць крыжы на магілах пакутнікаў у Курапатах, на тэрыторыі Народнага Помніка памяці ахвяраў расейска-бальшавіцкай акупацыі Беларусі.

Запрашаем далучыцца да мэмарыяльных мерапрыемстваў. Атрыманы дазвол уладаў.

Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 23 кастрычніка 2007 г.