![]() |
|||
![]() |
|||
Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
А ўсё пачыналася “так велічаво”… На працягу некалькіх месяцаў слупы і сьцены ў сталіцы і на правінцыі актыўна залепліваліся заклікамі “Прыйшоў наш час!” і запрашэньнем ісьці на “Кастрычніцкую плошчу” ў Менску на “Европейскій марш”. Памятаем як яны пісалі бадзёрыя звароты ў “адміністрацыю прэзыдэнта” кшталту “давайце пройдзем разам у Эўропу, каб паказаць усяму сьвету”. На гэтыя заявы-запросіны рэжым нават не зьвярнуў увагі. Маршрут “евромарша” стаў вядомы яшчэ 9 кастрычніка пасьля рашэньня Менгарвыканкаму. Тыповы, ганебны маршрут. Маршавыя арганізатары нават трымалі яго ў таямніцы на працягу сутак. Майстрам палітычнай імітацыі і грантаўскага “палітбізнэсу” удавалася з дапамогай дэмагогіі і мімікрыі ўводзіць у зман беларусаў на працягу шэрагу гадоў. Але цяпер урэшце пачынае здзьмухвацца пустая маршавая порхаўка. Шмат хто бачыць двухаблічнасьць і мітусьлівасьць спэцоў ад чужой палітычнай кан’юнктуры. Шмат хто не зьбіраецца ісьці на бангалорскае балота, каб слухаць пра “беларускія ўлады, якія паварочваюцца тварам да Эўропы”. Беларускага, адраджэнскага, шчырага ў гэтых маршах пад чужым сьцягам мала, ато й зусім не відаць. Адчуўшы такі настрой сярод часткі маладых, “маршавікі” ўпалі ў істэрыку і пачалі груба абзывацца, называць у СМІ людзей, нязгодных далучацца да “іхняй” ініцыятывы, “рабамі”, “недаразьвітымі” і г.д. Здаюць нэрвы ў імітатараў. Магчыма баяцца яны, што прыходзіць канец іхнаму грантаўскаму камфорту. Па вольнай дарозе, вызваленай ад завалаў, павінен ісьці “штандар наш Бел-Чырвона-Белы”, не чужароддзе, а “Беларускі вольны дух” за нашу культуру і мову, за наша Адраджэньне і волю, за вольны народ, за нашу будучыню. Гэта вернецца. Валеры Буйвал 10/10/2007 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002025 |