Створаны Грамадзкі Камітэт па аднаўленьні Крыжа Пакуты ў Курапатах

9 октября 2007 г.

Навіны

Пра зламаньне Крыжа (якое магла зьдзейсьніць толькі група людзей) стала вядома нараніцы ў панядзелак, 8-га кастрычніка. Вечарам гэтага ж дня сабралася Управа БНФ і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і прыняла рашэньне аб аднаўленьні пашкоджанага Крыжа Пакуты. Дзеля гэтай задачы Управа ўтварыла Грамадзкі Камітэт па аднаўленьні Крыжа Пакуты ў Курапатах. Старшынёй Камітэту абраны Зянон Пазьняк, выканаўчым арганізатарам – Юры Беленькі, ягонымі намесьнікамі – Сяргей Папкоў і Алесь Чахольскі. У Камітэт увайшлі вядомыя дзеячы Фронту і культуры. Канчатковы склад Камітэту сфармуе Старшыня Зянон Пазьняк. З 9-га кастрычніка Камітэт пачынае дзейнасьць.

— Інфармацыя –