1 верасьня пачаўся новы школьны год. У розных месцах яго адзначалі па-рознаму. У Расеі прызналіся, што закрылі шэраг школаў па ўсёй імпэрыі: колькасьць дзяцей катастрафічна зьмяншаецца, насельніцтва вымірае. Сёлета расейскія тэлеканалы ледзь згадалі пра ўгодкі бесланскай трагедыі. Менавіта 1 верасьня тры гады таму ФСБ пачала спэцапэрацыю па зьнішчэньню школьнікаў у паўночнаасэцінскім горадзе. На фоне усеагульных сьвятаў, вясёлай музычкі і букетаў улады Масквы заявілі, што прайшло нейкае мэмарыяльнае мерапрыемства “в память бесланской трагедіі” на Балотнай плошчы імпэрскай сталіцы (сымвалічная назва для “адчапнога”). Тэлеканалы нават пасаромеліся паказваць гэтае балотнае шоў. Улады Латвіі забаранілі правядзеньне ў Рызе “Русского марша”, дзе акупанцкая публіка зьбіралася маршыраваць пад расейска-фашыстоўскімі сьцягамі і патрабаваць “русского образованія”. У Беларусі адзначаецца рост колькасьці школьнікаў. Але адначасова разгортваецца трыюмфальны марш “русскості”. У школах нашай краіны гучаць з рэпрадуктараў расейскія песьні і рэчытацівы: “Дорогая школа…” Акупанты, падобна, думаюць, што так будзе вечна.
У заходняй Украіне першы ўрок у школах быў прысьвечаны вялікаму змагару за незалежнасьць краіны Раману Шухэвічу (сёлета спаўняецца 100 гадоў з яго нараджэньня). Шухэвіч камандваў Украінскай Паўстанцкай Арміяй (УПА), якая ў 1940-50-я гады змагалася за свабоду Украіны супраць маскоўскіх захопнікаў. Яшчэ ў 2006 г. прэзыдэнт Украіны Юшчанка падпісаў указ аб усенародным адзначэньні юбілея героя, які загінуў у 1950 г. У Луцку і Чарнаўцах імем героя названы вуліцы.
2 верасьня БТ, захлынаючыся аптымізмам, прадэманстравада сюжэт са Шклова. “Родіна первого презідента” рыхтуецца стацца “століцей культуры республікі” на наступны год. Але не яму, не “первому” прысьвечана манумэнтальная экспазыцыя ў мясцовым краязнаўчым музэі. Рэжымныя эстэты выкапалі з гарадзкіх аналаў мала каму вядомую раней, але каларытную постаць. На прыканцы 18-га стагоддзя Кацярына ІІ падарыла Шклоў аднаму са сваіх каханкаў – сэрбскаму афіцэру Зорычу, вядомаму сваімі амурнымі прыгодамі і жульніцтвам. Зорыч куражыўся і ў Шклове і дакуражыўся да таго, што тэрмінова вымушаны быў уцякаць за мяжу ў адных кальсонах. Але пра гэта не распавядае нам новая экспазыцыя музэя, дзе ёсьць нават помнік сэрбскаму жуліку. Усё на экспазыцыі “чинно и благородно”. Антыбеларускае акупанцкае мярзоцьце ўжо шэраг гадоў пануе ў музэйнай справе нашай краіны. Мы ўжо пісалі на старонцы pbpf.org аб тым, як у гомельскім абласным музэі ўслаўляюцца расейскія цары і іхныя сатрапы, што душылі беларускі народ: Паскевіч, Румянцаў-Задунайскі. У беларускіх гарадах антынародны рэжым увекавечвае памяць не нацыянальных герояў і геніяў, а акупанцкую расейскую навалач, пра якую нават у Расеі ніхто даўно не згадвае, бо сорамна. Усю сваю брыдоту мабілізавала імпэрыя: эстрадную папсу, камсамолію, выдавецкую макулатуру… Чарга дайшла да старадаўніх прайдзісьветаў, якіх выцягнулі з запыленых закуткоў “велікой русской культуры”.
Міністэрства унутраных справаў РФ 3 верасьня затрымала ў Маскве 39-гадовага клерка Ільлю Кулагіна. Гэты Кулагін працуе дырэктарам школы гіпікі (конскай выездкі) пад Масквой і адначасова займаецца забеспячэньнем беларускай арміі дызпалівам. Нядаўна высьветлілася, што Кулагін з сябручкамі скраў у беларускай арміі 100 мільёнаў расейскіх рублёў. Грошы яны перавялі на свае банкаўскія рахункі і пагасілі імі свае крэдыты. Вось і атрымалася: раптам трэба будзе беларускай арміі “встать на оборону Москвы от НАТО”, а яна ня зможа з месца рушыць, бо маскоўскія жулікі дызпаліва прагулялі. Расейскія СМІ паведамляюць, што ў Маскве замітусіўся нават пасол РБ, а ў Менску заведзена крымінальная справа на некаторых супрацоўнікаў мінабароны РБ. Аказваецца, афёра была сумеснай. Структуры беларускага войска загніваюць у абдымках з расейскім монстрам.
У той жа дзень суд выпускаў на волю іншых таварышаў. Маскоўскі акружны ваенны суд адмяніў папярэдняе рашэньне іншага ваеннага суда аб арышце падпалкоўніка ФСБ П. Рягузава. Гэтага Рягузава арыштавалі былі разам з іншымі па справе забойства журналісткі Паліткоўскай. Па расейскіх СМІ доўга шумелі пра злоўленых афіцэраў ФСБ і МУС. І вось усё закончылася пшыкам. Нешта падобнае нагнятала Радыё Свабода сёлетнім летам. Усё падавала зьвесткі: “зьнік адстаўны начальнік КГБ РБ Сухарэнка… мяркуецца, што ён стаў ахвярай рэжыма…” Але гэбіст Сухарэнка праз колькі дзён знайшоўся і салодка ўсьміхаўся з газэтных балёнак. Зразумела, у гэбэ – усе дзяржынскія рыцары. Пад іх не падкапаешся. Пра іх казалі яшчэ расейскія клясікі: “Ну что вы, сударь? Жена цезаря вне подозрений…”
Янка Базыль