У суботу 21 ліпеня ў 10:00 адбудзецца вялікая талака ў Курапатах з усталяваньнем крыжоў.
Сотні крыжоў ужо ўсталяваныя на тэрыторыі Народнага мэмарыялу Курапаты, дзякуючы ахвяраваньням беларусаў і дабрачыннай працы сябраў Кансэрватыўна-Хрысьцянскай Партыі - БНФ і простых грамадзянаў.
Запрашаем актыўна прыняць удзел і дапамагчы ў стварэньні Народнага мэмарыялу.
Даезд: ад ст. мэтро “Няміга” тралейбусамі 46, 53 да канцавога прыпынку ад ст. мэтро “Усход” тралейбусамі 1а, 1 да канцавога прыпынку