Янка Купала (сапраўднае імя Іван Дамінікавіч Луцэвіч) нарадзіўся 7 ліпеня 1882 (25 чэрвеня па старым стылі) і трагічна загінуў 28 чэрвеня 1942 г. Янка Купала— клясык беларускай літаратуры, паэт, драматург, публіцыст, выбітны дзеяч беларускага Адраджэньня пачатку XX стагодзьдзя.
8 ліпеня ў нядзелю сябры і прыхільнікі Кансэрватыўна-Хрысьцянскай Партыі — БНФ зьбяруцца ў 13:30 ля помніка Паэту ў менскім парку, названым у гонар вялікага Беларуса.
Будуць ускладзеныя кветкі, будзе гучаць беларускае слова — вершы Янкі Купалы.
З радасьцю запрашаем беларусаў далучыцца да мерапрыемства, прыйсьці ўскласьці кветкі і зьнічкі, а таксама прачытаць свае ўлюбёныя вершы нашага Паэта.
БС