Імпрэза ў Таварыстве Беларускай Культуры ў Летуве

3 ліпеня 2007 г.

Навіны

Як у кожную апошнюю суботу месяца, у ТБК адбылася сустрэча сяброў таварыства. Старшыня Хведар Нюнька азнаёміў прысутных са сьвежымі нумарамі тыднёвіка “Ніва”, якія пастаянна дасылае рэдакцыя праграмнай рады з Беластоку, а таксама з мясцовай літоўскай газэтай “Voruta”, што прысылае рэдакцыя газэты - ўсім выказываем удзячнасьць.

Прысутныя праслухалі і паглядзелі матэрыялы пра падарожжа па Нарачанскаму краю, і выказалі свае прапановы і пажаданьні наконт плянуемай паездкі ў жніўні па Браслаўскаму рэгіёну.

Сябры ТБК азнаёміліся з заявай “Беларускай Салідарнасьці” пра асіміляцыю беларусаў - як злачынства супроць чалавецтва і выказалі поўную падтрымку заяве.

У праграме было таксама зьмястоўнае і цікавае выступленьне журналіста Алеся Адамковіча пра жыцьцё і дзейнасьць ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага.

На заканчэньне паэтка Вера Хамянюк прачытала свой верш, прысьвечаны памяці Васіля Быкава.

Наступная імпрэза адбудзецца 28 ліпеня і будзе прысьвечана дзесяцігодзьдзю з дня сьмерці *(28.07.1997)*заснавальніка ТБК Лявона Луцкевіча.

Хведар Нюнька, Вільня, 1 ліпеня 2007 г.