19 чэрвеня у паштовыя скрынкі грамадзянаў сталіцы былі раскіданы газэткі-лісткі пад тытулам “За свабоду!” (надрукаваныя ў друкарні “Нева” у Пецярбурзе).
“Русскіе товарішчі” аказалі друкарскую дапамогу “вялікім менскім барацьбітам за дэмакратыю і хутчэйшую, чым з Лукашэнкам, інтэграцыю Беларусі ў Расею”. Мяркуючы па назову газэткі “вялікія барацьбіты” шыхтуюцца вакол Мілінкевіча. Але паводле іхных прозьвішчаў зразумела, што гэта ўсё тая ж грантаўская каманда з “Хартыі-97”. Цытуем з газэткі (на мове арыгіналу) “барацьбіта” Д. Бандарэнку. Ён папярэджвае пра непазьбежнасьць сацыяльна-эканамічнай катастрофы, а потым робіць выснову: “Из этого тупика нужно искать выход. Лучше, чтобы это был выход через диалог власти и оппозиции. Диалог о демократических и рыночных преобразованиях в стране. Под совместным давлением Европы и оппозиции власть постепенно идёт на попятную – уже освобождены несколько политических заключённых. Сегодня девизом возможного общенационального диалога могут стать слова – “За Свободу! За Беларусь!” Демократическим силам необходимо принять самое широкое участие в республиканской общественно-патриотической кампании “За независимую Беларусь!”, которая должна завершиться совместным празднованием в центре белорусской столицы”. Вядомы правакатар Бандарэнка заклікае да дыялёгу і сумесных сьвяткаваньняў з антыбеларускім рэжымам, які, аказаваецца, “пошёл на попятную”. Мабыць гэтая “попятная” заключаецца ва ўзмацненьні паліцэйскага перасьледу змагарнай моладзі, у дзікай русіфікацыі і шалёнай ліквідацыі элемэнтарных ільготаў для старых, дзяцей і інвалідаў (сабе рэжым льготы, зразумела, пакінуў). Псэўдаапазыцыя ў чарговы раз заклікае беларусаў сьвяткаваць штучны савецкі “празднік” разам з антыбеларускім рэжымам, каб у сьведамасьці людзей усё размылася і зблыталася канчаткова.
У той самы час правакатары-блытальшчыкі шумна рыхтуюць свае “аўтаномныя” скокі. Цытуем з газэткі А. Саннікава: “Уже этой осенью демократические силы готовят проведение Европейского Марша – акции, которая продемонстрирует желание белорусов жить в единой Европе. И власти, которые в последнее время говорят о важности европейского выбора для белорусской экономики, могли бы поддержать проведение Марша”. Грантасмокі напружана надзьмуваюць чарговую пустышку. Мы памятаем, чым скончыліся бессэнсоўныя і тупыя папярэднія “маршы” гэтай публікі на пачатку 2000-х гадоў. З кожным “маршам” людзі пераконваліся ў бессэнсоўнасьці хаджэньня па вуліцах за псэўдаапазыцыяй і гуканьня пра “лучшую жізнь” (лёзунгі барацьбы супраць расейскай агрэсіі псэўдаапазыцыя надзейна схавала пад спод). У выніку ўсё менш людзей прыходзілі на вулічныя акцыі, падстаўныя здолелі цалкам разбурыць гэтую форму барацьбы. Цяпер сасьпела новае пакаленьне беларускай патрыятычнай моладзі. Менавіта яе падстаўны Саннікаў і ягоныя сябрукі хочуць выкарыстаць у “европейском марше”, кінуць моладзь пад удар, зрабіць здымкі і атрымаць на Захадзе гранты “за геройства”. І зноў пілікае знаёмая шарманка пра тое, што трэба ісьці на “марш” у абдымках з антыбеларускім рэжымам. У гэтыя ж дні актывізаваўся яшчэ адзін падстаўны “змагар”. У правінцыйнай баранавіцкай прэсе падаў голас вядомы М. Статкевіч. Ён запрапанаваў выкарыстоўваць у якасьці сьцяга барацьбы за Беларусь – сьцяг Эўразьвязу. Дарагія беларусы, маладыя патрыёты, не хадзіце на бессэнсоўныя маршы за правальнай гэбоўскай агентурай!
А аўстрыякі так стараліся, працавалі “не покладая рук” над справай абароны расейскіх інтарэсаў у Беларусі. Мы пісалі на старонцы pbpf.org пра тое, як у Аўстрыю пачаў апошнім часам актыўна езьдзіць псэўдаапазыцыянэр М. Марыніч, як ён разам з расейскімі прадстаўнікамі праводзіць у Вене канфэрэнцыі і падпісвае праекты “Стратэгіі для Беларусі” (у якіх няма аніслова пра беларускія нацыянальныя інтарэсы, а ўсё йдзецца пра інтарэсы Расеі і Захаду), як усё гэта непасрэдна аплочвае Аўстрыйскі Народны Банк. Масква шчодра адудзячыла сваіх аўстрыйскіх партнёраў па зьнішчэньню Беларусі. Яшчэ 11 чэрвеня ў Вене аўстрыйскія спэцслужбы арыштавалі расейскага грамадзяніна. Калі яго вялі ў кутузку, ён упіраўся і шумеў, што ён “вучоны і прыехаў на навуковую канфэрэнцыю па космасу”. Пакуль ён сядзіць у спэцтурме ў Зальцбургу, скандал набірае абароты. Адначасова з неназваным пакуль па імені “вучоным” у Вене быў арыштаваны аўстрыйскі вайсковец, які перадаў расейцу сакрэтныя дадзеныя пра дзейнасьць ваенна-паветраных сілаў Аўстрыі. Адным словам, “чыстая навука і нічога больш”. Высьветлілася таксама, што арыштаваны расеец шэраг гадоў працуе у камісіі ААН па космасу (ААН – вядомы гэбоўскі мурашнік). Раім таварышу Марынічу больш ня езьдзіць у Вену, а то пад гарачую руку прыхопяць таксама ў рамках хапуна пасьля чарговага правалу лубянскай апэрацыі.
20 чэрвеня апэляцыйны суд Летувы задаволіў позву сямьі ахвяраў расейскага тэрору ў Летуве. Суд абавязаў двух былых супрацоўнікаў НКВД Васіляўскаса і Жукайтэне выплаціць 60 тысячаў даляраў сямьі забітага імі ў 1950-х гг. патрыёта Летувы. Лубянскіх здраднікаў летувіскага народу ўжо судзілі за зьдзейсьненыя злачынствы, але ў сувязі з пажылым узростам вызвалілі ад пакараньня турмой. У Беларусі лубянскія гестапаўцы і эсэсаўцы таксама ня будуць мець камфортнага жыцьця. Справядлівы суд абавязкава высьветліць меру іхнай віны і злачынстваў.
Янка Базыль