Прадстаўнікі Рады БНР удзельнічалі ў адкрыцьці помніка ахвярам камунізму ў Вашынгтоне

13 чэрвеня 2007 г.

Навіны

У аўторак 12 чэрвеня щ сталіцы ЗША ля будынку Кангрэсу быў адкрыты помнік ахвярам камунізму.

Помнік узьведзены дзякуючы намаганьням адмысловага Фонду (Victims of Communism Memorial Foundation), ганаровым старшынём якога ёсьць былы прэзыдэнт ЗША Джордж Буш-старэйшы. Унёсак у Фонд зрабілі і амэрыканскія беларусы.

На цырымоніі адкрыцьця выступіў прэзыдэнт ЗША Джордж Буш, які сказаў, што “мы ня можам дазволіць зьверствам Леніна, Сталіна, Мао і Кастра згубіцца на старонках гісорыі”. Буш дадаў, што камунізм каштаваў чалавецтву 100 мільёнаў жыцьцяў.

У адкрыцьці помніка ўзялі ўдзел прадстаўнікі Рады БНР, у тым ліку Старшыня Рады Івонка Сурвіла.

Помнік ахвярам камунізму. Вашынгтон

Паводле радыё Свабода