Чэрвеньскі Шлях

8 чэрвеня 2007 г.

Навіны

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ праводзіць штогадовае мемарыяльнае мерапрыемства ў памяць ахвяраў бальшавіцкага тэрору. У чэрвені 1941 г. каля горада Чэрвень Менскай вобласьці каты НКВД расстралялі сотні палітычных вязьняў, у тым ліку палякаў і летувісаў.

Штогод на гэтым трагічным месцы, ля манумэнтальных крыжоў на магілах ахвяраў адбываюцца мэмарыяльныя мерапрыемствы з удзелам грамадзянаў Беларусі, Польшчы і Летувы.

Мерапрыемствы (“Чэрвеньскі Шлях”) адбудуцца 24 чэрвеня 2007 г. Пачатак мерапрыемстваў а 12:00. Збор удзельнікаў каля будынка былой турмы (г. Чэрвень, вул. Гарбачова, 36).

Запрашаем Вас да ўдзелу ў міжнародных мэмарыяльных мерапрыемствах “Чэрвеньскі Шлях”.

З павагай, Юры Беленькі Намесьнік Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

8 чэрвеня 2007 г. Менск