Факты і падзеі (1-3 чэрвеня 2007 г.)

3 июня 2007 г.

Актуаліі

Расейскія падстаўныя навучыліся ў менскіх падстаўных. Памятаем, як нядаўна Мілінкевіч і ягоная каманда зьвярталіся з “ніжайшімі пріглашеніямі” да Лукашэнкі, заклікалі яго паўдзельнічаць у “дне народного едінства” 25 сакавіка і ў “чарнобыльскім шэсьці” на Бангалёр 26 красавіка. Разумныя людзі яшчэ раз пераканаліся, што гэта за псэўдаапазыцыя і каму яна служыць. А мадэль аказалася прывабнай. І вось 1 чэрвеня лябараторны вопыт, праведзены ў РБ, быў ужыты ў РФ. Арганізатары чарговага пацешнага “марша несогласных” паслалі тэлеграму Пуціну ў Крэмль і запрасілі яго на свой “марш”. Гэта як? – Пуцін павінен выказаць “несогласіе” з палітыкай Пуціна? Сама назва арганізатараў абсурда творчы выведзена з тытулатуры менскіх падстаўных – Об’едінённый гражданскій фронт (ух, трымці Лубянка, хвалюйся Крэмль).

2 чэрвеня ў Кіеве ўрачыста адкрыўся Музэй савецкай акупацыі. У Львове рыхтуецца экспазыцыя новага Музэю таталітарызма. Дакуманты, фотаматар’ялы, рэчы ахвяраў і катаў, мастацтва таталітарнага пэрыяду складуць фонды і экспазыцыю новых украінскіх музэяў. Асэнсаваньне расейскай акупацыі, адэкватная ацэнка гэтага жахлівага пэрыяду – усё гэта сьведчыць, што Украіна назаўсёды згублена для расейскай імпэрыі. Будуць такія музэі і на Беларусі. Цэнтральны музэй таталітарызма і расейскай акупацыі будзе адкрыты ў будынку цяперашняга КГБ РБ пасьля лівідацыі рэжыму КГБ.

У Сімфэропалі зноў зьбегліся на плошчу “русскіе люді”: у асноўным гэта крыклівыя пэнсіянэркі (мужчыны пасьпіваліся і ляжаць або на могілках або “на полатях”, адганяючы мух). У сталіцы Крыма “русскіе” асаднікі бароняць месца, дзе мясцовыя ўлады вырашылі аднавіць помнік царыцы Кацярыне ІІ. Вядома, што менавіта піцерская путана ў кароне загадала захапіць Крымскае ханства на прыканцы 18 стагоддзя. Крымскія татары (культурныя, цьвярозыя мужчыны) сталі сьцяной перад паліцэйскім кардонам і крыклівай асадніцкай цемрай. Гаспадары крымскай зямлі заявілі, што ніякага помніка ніякім расейскім прастытуткам у іхным горадзе ня будзе.

Трэба аддаць належнае некаторым маладым расейскім рэпарцёрам. У стылістычных рамках нэасацрэалізму яны апэрыруюць такой іроніяй і сарказмам, што нават недалёкі тэлеглядач разумее, пра што йдзецца. Заўважана, што ў сувязі з падрыхтоўкай трэцяга тэрміну Пуціна на расейскіх тэлеканалах зьніклі расповеды пра расейскія жахі (штодзённае жыцьцё “велікой страны”), а пасьля бамбардовак у Бэйруце і землятрусу у Папуа НТВ і іншыя паказваюць “благостные” сюжэты з расейскай правінцыі: конкурс “хто лепш зварыць каву” у Навасібірску, як дзеці мяняюць лялечную зброю на кніжкі ў Растове і падобную падстаўную лухту. Малады рэпарцёр атрымаў рэдакцыйнае заданьне паказаць расейскую эліту ў Лёндане. Тамака ў каралеўскім Віндзарскім элітным парку адбыўся матч па конскаму рэгбі паміж зборнымі Расеі і Англіі. Аднак, аказалася, што “расейская” каманда – гэта пару нашчадкаў белагвардзейскай эміграцыі і амэрыканскія бізнэсоўцы, што працуюць у Маскве. Мафійная элітка, што рабіла масоўку “русскіх зрітелей” прызналася ў камэру, што ня ведае правілаў гульні, хіхікала і дэманстравала свае раскошныя строі. Пад яркай папонай кожны разглядзеў задрыпаную расейскую клячу, якая ўдавала з сябе нешта пародзістае.

Янка Базыль