Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

“Маніфэстанты”

Травень для беларусаў пачаўся халодным ветрам з боку Расеі і чарговымі скокамі псэўдаапазыцыі на бангалёрскім сабачніку. 1 траўня там забраліся зябкія і нешматлікія групы левых. Яны, мабыць, паслухалі вінцукіста Хадыку, які ў чарговы раз пераконваў усіх, што бангалёрскае балота — “гэта сьвятыня для беларусаў”. Назіралася чарговая спроба зганьбіць наш нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг, з якім па сабачніку паслухмяна бадзяліся некаторыя асобы, не заўважаныя раней ў адраджэнскай дзейнасьці.
Папярэднім актам блюзьнерства быў “мітынг” з трох з паловай узельнікаў, які наладзілі на Бангалёры 2 красавіка “апазыцыянэры” Фралоў і Скрабец. Сьвяткуючы рэжымны “день едіненія Беларусі і Расеі”, гэтыя цемрашалы вывесілі побач імпэрскі трыкалёр Расеі і наш Бел-Чырвона-Белы Сьцяг. Правакацыя, як памятаем, правалілася. Грамадзтва высьмеяла “абаронцаў Расеі ад няўступлівага Лукашэнкі”. 2 траўня ў залежных і “незалежных” СМІ РБ грымнула сэнсацыя. Палатнік-спарцмэн Ул. Парфяновіч і лукашыст са стажам Л. Сініцын выступілі з “Мінскім маніфэстам беларуска-расейскага яднаньня”. У “маніхвэсьце” запісныя “апазыцыянэры” заклікалі Беларусь ўступаць ў склад Расеі на правах суб’екта фэдэрацыі, прыняць расейскі рубель, аддаць Расеі нашы нафтаправоды. Адным словам, прагучалі не намёкі ў тупым фралоўска-скрабецкім стылі, а адкрыты выступ за ліквідацыю Беларускай Дзяржавы.

Трэба прызнаць, што гэты выступ быў старанна падрыхтаваны “Нар. Воляй” і іншымі “незалежнымі” задоўга да акцыі 2 траўня. Парфяновіча гэтыя СМІ даўно ўжо прадстаўляюць у амплуа палымянага патрыёта Беларусі, услаўленага галадоўшчыка (памятаеце, як ён з Фраловым і іншымі галадаў на кватэры каля лядоўні колькі гадоў таму?). У Сініцына апошнім часам бралі вялікія інтэрвію, дзе дэманстравалі яго як мудрага палітыка, прыстойнага чалавека і апазыцыянэра. Яны, мабыць, лічылі, што беларусы забыліся, што такое ёсьць гэты Сініцын. Л. Сініцын – верны служка антыбеларускага рэжыму, пэўны час быў начальнікам “адміністрацыі прэзыдэнта”. У Вярхоўным Савеце менавіта Сініцын выступіў з ініцыятывай правядзеньня антыканстытуцыйнага рэфэрэндуму 1995 г., пасьля якога пачалося зьнішчэньне ўсяго беларускага. Сініцын камандваў злачыннымі дзеяньнямі ў ноч з 11 на 12 красавіка 1995 г., калі спэцназ зьбіваў дэпутатаў Беларускага Народнага Фронту, якія абвясьцілі галадоўку пратэсту ў парляманце супраць парушэньняў Канстытуцыі. І вось цяпер дзьве гэтыя ўшчэнт адыёзныя асобы раскрыліся. Кантора спаліла іх усьлед за Фраловым і Скрабцом. У іншай краіне на іх паказвалі б пальцам на вуліцы, гукаючы “здраднікі!” А тут яны прэтэндуюць на нейкую дыскусію і рэспэкт. Генэрал Валера Фралоў разам з паплечнікам па сацыялізму Каралём нават выязджаў на 1 мая ў Варшаву. Там гэтая публіка маршыравала па вуліцах Варшавы з мясцовымі левымі, прадстаўляючы “беларускую дэмакратыю”.

Чаму ўсё так? Чаму апошнім часам расчынена столькі куфэркаў гэбоўскіх таямніцаў? Чаму “спалены” (раскрыты) лубянскія агенты, якія яшчэ нядаўна насілі вянцы “абаронцаў Беларусі”? А таму, што Масква пайшла напралом. Пуцінскі Крэмль ня мае магчымасьці на больш тонкія гульні. Да выбарчай вясны 2008 г. засталося надта ж мала палітычнага часу. Трэба сьпяшацца, трэба захопліваць Беларусь. Таму ў адкрытую мабілізавана ўся агентурная публіка – усе гэтыя балотныя хадыкі, паны-спарцмэны, салодкагалосыя вінцучкі-мілінкевічы. Яны клянуцца ў любові да “русского языка і всего русского”, запрашаюць з нацыянальнай сымволікай на ганебны бангалёрскі сабачнік, гукаюць пра “правы чалавека” і адначасовае “зьбліжэньне з уладамі” (якія парушаюць гэтыя правы). Ім не патрэбная лёгіка, яны ўпэўнены, што так лепш. Спыніць гэтую банду можа толькі сіла праўды і Народнай Салідарнасьці. Беларуская моладзь урэшце павінна адвярнуцца ад гэтых здраднікаў-наймітаў, што служаць нашым ворагам, і ісьці шляхам сапраўднага (а не падстаўнога, псэўдаапазыцыйнага) Адраджэньня.

Янка Базыль

5/5/2007 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2007
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024