Бандыцкая краіна

4 мая 2007 г.

Навіны

Такое адэкватнае вызначэньне Расеі дае выданьне “The Economist” (Вялікабрытанія) у аднайменным артыкуле за 4 траўня 2007 г.

“The Economist” паведамляе, што з Інгушэціі вымушаны сыходзіць місіі ААН. У сакавіку комплекс ААН у Назрані двойчы абстралялі з гранатамётаў.

Вось такая “нармалізацыя” па-крамлёўскі. У выніку крамлёўскай “нармалізацыі” Інгушэцію пакідаюць місіі Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя, Сусьветнай харчовай праграмы, ЮНІСЭФ ды іншыя арганізацыі ААН. Небясьпека жыцьцю супрацоўнікаў місій сыходзіць ад тых, хто прыстаўлены расейскімі ўладамі іх абараняць.

“А потым у гэтай гісторыі зьявіўся “добры сьледчы”: згадайце хто – Фэдэральная служба бясьпекі Расеі. Яна папярэдзіла ААН аб тым, што магчымыя і іншыя акты насільля, у тым ліку існуе сур’ёзная пагроза выкраданьня супрацоўнікаў. У выніку замежнікі з ААН цяпер ня езьдзяць нават па тэрыторыі Інгушэціі – у прыватнасьці, у бок Чачэніі. Як піша прэса, інгушская ўлада, са свайго боку, выказала спачуваньні, але дапамагаць нічым не стала. Што ня дзіўна: у Інгушэціі абстрэлы, забойствы і выкраданьні – нармальная хада жыцьця ў шалёным колавароце палітыкі, рэлігіі і кроўнай помсты. І спэцслцжбы зьяўляюцца творцамі гэтага жаоса, а калі і ахвярамі. Як бы ні пахваляўся Крэмль сваімі нафтавымі багацьцямі, ён занадта многім грамадзянам не даў нічога, нават самага жыцьцёва неабходнага, і гэта за яго робяць зьнешнія агэнствы і дабрачынныя арганізацыі (якія затым той жа Крэмль звычайна вінаваціць у шпіёнстве). Зыходзячы з усяго, Расея – да слова, пастаянны чалец Савета Бясьпекі ААН – няздольная абараніць супрацоўнікаў ААН ад сваіх жа дзяржаўных служачых. Або нават не няздольная, а не жадае гэтага рабіць? Цяпер вельмі складана сказаць, як разьвіваецца карупцыя: супраць волі Крамля або з яго дабраславеньня.” – піша “The Economist”.

Адэкватна вызначаючы сытуацыю ў Расеі як бандыцкую, усё ж “The Economist” не даводзіць да завяршэньня высновы аб злачынных дзеяньнях Крамля ў імкненьні захаваць і пашырыць імпэрыю. Супраць народаў Крэмль выкарыстоўвае палітыку асіміляцыі і фізічнага зьнішчэньня. Каўказскія народы не ўдаецца асіміляваць. На Каўказе Крэмль не плянуе выцягваць народы з беднасьці. Падтрымліваць на Каўказе ён будзе толькі бандыцкія кланы тыпу клана Кадырава. Каб утрымаць Каўказ у імпэрыі, выкарыстоўваецца палітыка аслабленьня народаў, драбленьне, выцісканьне з сваіх тэрыторыяў, ініцыяваньне забойчых канфліктаў, стварэньне забойчага хаосу, беднасьці і галечы.

БС