2 траўня вялікая група грамадзянаў Польшчы наведала Народны Мэмарыял у Курапатах. Людзі ўсклалі вянок да Трох Крыжоў на Кальварыйскім пагорку Мэмарыяла, пакланіліся памяці ахвяраў генацыду беларускага народу. Польскія сябры ў знак салідарнасьці з беларускім народам пакінулі на многіх крыжах і магілах нацыянальныя бела-чырвоныя польскія сьцяжкі і стужкі. Дзякуй культурным людзям з братняй суседняй Польшчы!
Валеры Буйвал