У Курапатах адбыўся мітынг-рэквіем памяці ахвяраў Чарнобылю, арганізаваны сябрамі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ.
Ля галоўнага курапацкага крыжа пад бел-чырвона-белымі сьцягамі сабраліся актывісты і прыхільнікі партыі. Быў зачытаны ліст ад старшыні КХП-БНФ Зянона Пазьняка. Выступіў намесьнік старшыні партыі Юрась Беленькі.
Напярэдадні сябры КХП-БНФ адмовіліся ад прапановы ўладаў далучыцца да “Чарнобыльскага Шляху” і прасілі права на шэсьце ад Купалаўскага сквэру да Кастрычніцкага пляцу.
Прамаўляе Юрась Беленькі
Па дарозе у Курапатах
Інфармацыя паводле радыё Свабода