Сп. Зянону Пазьняку, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне" і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

24 красавіка 2007 г.

Навіны

Шаноўны Зянон Станіслававіч!

Віншуем Вас з днём нараджэньня. Зычым Вам моцнага здароўя, посьпехаў у працы на карысьць нашай Бацькаўшчыны, новых твораў. Найлепшыя зычэньні Вашай сямьі.

Да змаганьня за Адраджэньне Беларусі далучаюцца новыя патрыёты. Беларуская моладзь не прымае пачварнае бездухоўнае імпэрскае акупанцтва і рэжымную фальш. Маладыя патрыёты бяруць паходню Волі з рук старэйшых, натхняючыся Вашымі вершамі і бачачы Ваш прыклад самаахвярнага служэньня Радзіме. Гучыць над Беларусяй:

Найлюбейшая Радзіма, Мы вернем Цябе! Мы адродзім Цябе зноў. Мы адбудуем Цябе навечна!

Змрок ня спыніць пераможнай хады нашай Вясны. Беларусы ведаюць сваю Дарогу і не павернуць назад. Будзем ісьці разам з Вамі да канчатковага вызваленьня нашай краіны.

Жыве Беларусь!

Сябры Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьцянскай Партыі – БНФ

24 красавіка 2007 г