Хрыстос уваскрос!

9 апреля 2007 г.

Навіны

Паважаныя землякі, беларусы! Дарагія фронтаўцы! Вітаю і віншую Вас з найвялікшым сьвятам Зьмёртвыхустаньня Хрыстовага, абнаўленьня жыцьця і ўсяго існага! Няхай Беларусь – Бацькаўшчына наша – заквітнее, як некалі, у вялікія часы нашай слаўнай гісторыі! Няхай жыве у нашых душах вера ў Бога, павага да чалавека, да сябе і любоў да Радзімы!

Хрыстос уваскрос! Жыве Беларусь!

Зянон Пазьняк 8 красавіка 2007 г.