Талака ў Курапатах

31 сакавіка 2007 г.

Навіны

Сёньня ва ўрочышчы Курапаты актывісты Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ правялі першую сёлета талаку. У ёй узялі ўдзел некалькі дзясяткаў чалавек. Удзельнікі талакі памянулі нядаўна памерлага вязьня ГУЛАГу Алеся Юршэвіча – актыўнага ўдзельнікаў Саюзу беларускіх патрыётаў — паваеннай падпольнай моладзевай арганізацыі. Ён вырасьціў на сваім падворку ў Мёрах 55 саджанцаў каштанаў і прывёз іх у Курапаты. І летась на талацэ сябры КХП-БНФ пасадзілі алею каштанаў у гонар загінулых сяброў Алеся Юршэвіча.

kurapaty-3103.doc [расповед + здымкі, 630 кб]

Паводле Радыё “Свабода”