Сёння, 22 сакавiка, на адной з самых ажыўленых вулiц Берасця мiнакi абаранiлi дэмакратычнага актывiста ад беспадстаўнага затрымання міліцыяй.
Прыкладна а 16-й гадзiне на вулiцы Савецкай да актывiста кампанii “За Свабоду” Андрэя Шарэнды падышлi супрацоўнiкi мiлiцыi. Яны праверылi ў яго дакументы i “ласкава” запрасiлi актывiста праехаць ў Ленiнскi РАУС на той падставе, што ён, па словах мiлiцыянтаў, знешне падобны да злачынцы. Атрымаўшы адмову, мiлiцыянты пачалi цягнуць Андрэя ў машыну сiлком.
Наступнага развiцця падзеяў не чакаў нiхто: звычайныя мiнакi, а iх сабралася на месцы падзей каля 20 чалавек, абураныя паводзiнамi супрацоўнiкаў мiлiцыi, пачалi задаваць iм цалкам дарэчныя пытанi адносна законнасцi затрымання. Яны перагарадзiлi дарогу мiлiцыянтам i не дазволiлi iм пасадзiць Андрэя ў машыну.
Мiлiцыянты, якiя не чакалi такой рэакцыi, ды, вiдаць, крыху рахгубiўшыся ад шчыльнай увагi людзей, адпусцiлi хлопца, абмежаваўшыся адно запрашэннем яго ў Ленiнскi РАУС наступнага дня. Заўважым, што адпаведная позва яму ўручана не была.
Паводле сеціва