Таварыства беларускай культуры ў Літве віншуе Вас з самым вялікім нацыянальным сьвятам беларусаў - Днём Волі, з 89 гадавінай абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Гераічны подзьвіг нашых продкаў, за які на працягу дзесяцігодзьдзяў змагаліся і гінулі лепшыя Сыны і Дочкі нашага народу, прывялі да стварэньня Незалежнай Беларускай Рэспублікі, якая абавязкава стане свабоднай, дэмакратычнай, эўрапейскай дзяржавай.
Рада Таварыства беларускай культуры ў Літве Вільня, сакавік 2007