Першы сігнал дыктатуры ад псэўдаапазыцыі паступіў ад сумнавядомага кіраўніка “Хартыі-97” Бандарэнкі. Яшчэ на пачатку лютага ён пачаў заклікаць Лукашэнку і ў цэлым антыбеларускі рэжым “разам адзначыць сьвята 25 Сакавіка”. Многія паціснулі плячыма, у чатах Бандарэнку абсьмяялі. Але ўсё, аказваецца, вельмі сур’ёзна. 7 лютага пад грукат барабанаў “адзіны дэмакрат” Мілінкевіч зьвярнуўся да Лукашэнкі з адпаведным лістом. Ён запрашае шклоўскага лідэра да “дыялёгу”, да “сумеснага сьвяткаваньня 25 сакавіка, які такі ж, як 3 ліпеня”, да “згоды і адзінства”. Зразумела, што гэтыя “ребята” адразу адчулі зьмену кан’юнктуры. Пасьля нядаўняга візыту ў Менск эўраначальніка з ПАРЭ Ван дэр Ліндэна і ягоных абяцанак эўрапейскай дружбы з антыбеларускім рэжымам “праваабаронцы” уключыліся ў працэс “адзінства”. Каго ж гэта сп. Мілінкевіч запрашае выйсьці на сьвяткаваньне Дня Волі? Кіраўнік рэжыму, які на працягу гадоў наладжваў дзікія рэпрэсіі беларусам, што адзначалі Дзень Волі. Ён запрашае “яднацца” з дыктатарам, які давёў да глыбокага крызісу і ізаляцыі нашу краіну. Можа рэжым спыніў шалёную русіфікацыю, можа адкрылася праўда аб зьніклых палітыках (пра якіх столькі казалі Бандарэнка з Мілінкевічам)? Не – русіфікацыя працягваецца, рэпрэсіі ўзмацняюцца. Але няхай яно так і будзе. Няхай бы яны ўсе разам сабраліся на бангалорскім балоце хоць 25 сакавіка, хоць у іншы дзень. Сумленныя беларусы убачылі б, што уся гэтая псэўда-апазыцыя і антыбеларускі рэжым – гэта адно і тое ж, кіруемае і фальшывае. Беларусы не павінны сьвяткаваць Дзень Волі з гэтай хеўрай.
Цёмная і ўскаламучаная “таямнічая руская душа” шукае апірышча ў чорнай магіі. 2 лютага ва Уладзівастоку судзілі “целітеля” Маірбэка Бэгізава. На працягу некалькіх гадоў да гэтага чараўніка ішлі з пачакамі грошай натоўпы расейцаў. За пэўную квоту ён абяцаў ім выздараўленьне ад усіх хваробаў і шчасьце ў жыцьці, раздаваў свае мікстуры. У зале суда Маірбэк сьмяяўся і казаў журналістам: “А што ж рабіць, калі яны мне вераць?” Натоўп наракаў перад тэлекамэрай, што мікстуры не дапамагаюць. Цікава, што нягледзячы на судовы працэс рэклямныя звароты “целітеля” Маірбэка рэгулярна зьяўляюцца ў мясцовых газэтах.
3 лютага расейскія тэлеканалы паказалі жудасны сюжэт. У лесе каля сібірскага горада Ніжняга Тагіла выпадкова была знойдзена яма, поўная трупаў. Забойцы закапалі толькі ў гэтым месцы 18 трупаў маладых дзяўчат (16-20-гадовых). Ніхто б іх не знайшоў у глухім лесе, але дзікія зьвяры раскапалі яму і пачалі цягаць паўсюль чалавечыя парэшткі. Ужо арыштаваныя забойцы. Пяцёра маладзёнаў (чацьвёра з іх – браты і стрыечныя браты) на працягу гадоў займаліся бізнэсам. Пад прыкрыцьцём сямейнай аўтарамонтнай майстэрні яны арганізоўвалі прастытуцыю. Некаторых з дзяўчат яны далучылі да прастытуцыі гвалтоўна. Тых, хто “адпрацаваў сваё” альбо спрабаваў вырвацца з пекла, яны забівалі. Акрамя знойдзенай ямы, “бізнэсоўцы” мелі яшчэ некалькі месцаў забойства і пахаваньня ахвяраў. Навіна толькі адзін раз прамільгнула на расейскім тэлебачаньні і зьнікла назаўжды. Такое часам здараецца ў розных, нават цывілізаваных краінах. Але факты масавых забойстваў абмяркоўваюцца ў грамадзтве, робяцца вынікі аб эфэктыўнасьці палітычнай ўлады, паліцэйскай сістэмы і аб маральным стане грамадзтва. Лубянская кантора апэратыўна загадала схаваць справу пад лаву і гукнуць сваё “жізнь продолжается, товарішчі!” На сваёй прэс-канфэрэнцыі ў Маскве для дзьвюх тысячаў журналістаў Пуцін шмат сьмяяўся, жартаваў, нават груба куражыўся (пра гэта паведамляюць сотні СМІ розных краінаў). Што ж не згадаў ён анісловам пра сібірскі кашмар, пра лакальны Равэнсбрук (так называўся знакаміты гітлерскі канцлягер для жанчын), наладжаны ў тагільскіх сьнягах? А навошта? “Жізнь же продолжается…” Нагадаем, што крамлёўская банда па дамоўленасьці з Брусэлям мяркуе арганізаваць інтэграцыю-акупацыю Беларусі ў сваё “союзное государство”, а потым паслаць мільёны беларусаў на нафта-газавыя сьвідравіны менавіта ў Ніжні Тагіл і іншыя жудасныя месцы.
7 лютага шасьцёра “ребят” загрузіліся ў самалёт “Аэрафлоту” у маскоўскім аэрапорце. Яны былі ўжо ў адпаведным стане расейскіх “отдыхаюшчіх” – упітыя гарэлкай і агрэсіўныя. Не пасьпеў самалёт узьляцець, як яны ўшчалі бойку ў салёне і пачалі ламіцца ў кабіну пілётаў. Нават міліцыя ня здолела даць рады гэтай бандзе. Давялося выклікаць спэцназ, які ўрэшце скруціў бандытаў. Вядома, што ў заходніх турагенствах даўно ўжо існуе адмысловая турпаслуга (вельмі папулярная). Называецца яна – “адпачынак без рускіх”. Кліентам гарантуюць, што ў іхным гатэлі, на іхным пляжы і ў іхнай зоне пад пальмамі ня будзе “отдыхаюшчіх”. Цывілізаваныя людзі даволі нацярпеліся расейскага хамства, гнюснасьці і цынізму. Нават у некаторых беларускіх турфірмах вам прыязна падкажуць: “Мы гарантуем, што рускіх турыстаў у вашым гатэлі ня будзе…”
Янка Базыль