Віншаваньне з Новым Годам

31 декабря 2006 г.

Навіны

Дарагія землякі, паважаныя фронтаўцы!

Віншую ўсіх з Новым надыходзячым 2007 годам! Зычу вам здароўя і веры ў сьветлую будучыню Беларусі!

Хоць цёмныя сілы і в’юцца, віжуюць цяпер, але ўсе яны зьнікнуць скора самы з дрэва жыцьця і з мапы Зямлі, а Беларусь – наша сьветазарнае Вялікае Княства – было і будзе жыць вечна ў гонары і моцы. І ад нас залежыць, каб прысьпешыць гэты вялікі і сьветлы час.

З Новым Годам! Жыве Беларусь!

31 сьнежня 2006 г. Зянон Пазьняк