Мірон заклікаў байкатаваць мясцовыя выбары

26 декабря 2006 г.

Навіны

На даху жылога дому каля Пралетарскае плошчы ў Віцебску зьявіўся бел-чырвона-белы сьцяг. Гэта ўжо чацьвертая ў гэтым месяцы акцыя невядомага Мірона. Мірон зьвярнуўся да землякоў з прапановай байкоту мясцовых выбараў.

Паводле мясцовага апазыцыянэра Барыса Хамайды, з пэўнай крыніцы, вартай даверу, яму стала вядома, што да сьцяга была прымацаваная цыдулка са словамі “Байкот выбарчаму фарсу!” і подпісам — Мірон.

Паводле радыё Свабода