Конкурс для наведвальнікаў старонкі БС

29 лістапада 2006 г.

Навіны

Сайт Беларускай Салідарнасьці існуе ўжо больш за два гады. За гэты час было апублікавана каля 1 000 артыкулаў і паведамленьняў. І сёньня ці заўтра ў старонкі будзе невялікі юбілей — на яе завітае 100 000-ы наведвальнік паводле беларускага інтэрнэт-лічыльніка Акавіта. Той наведвальнік, які зробіць print-screen старонкі, калі на лічыльніку Акавіты (справа ўнізе) будзе якраз тая лічба ў 100 000, то бок стане тым самым юбілейным чытачом, і дашле яго на е-мэйл — атрымае прыемны падарунак ад рэдакцыі сайта. Калі Вы апынецеся 100 001-м ці 100 002-м, ці 100 003-м, Вы таксама маеце шанец на перамогу, пры ўмове адсутнасьці знаку ад юбілейнага наведвальніка.

У лісьце, калі ласка, пазначце сваё імя, час візыту на старонку, поштовы адрас.