Украіна прызнала Галадамор 1932-1933 гадоў за генацыд украінскага народу

29 лістапада 2006 г.

Навіны

29 лістапада Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка падпісаў Закон аб Галадаморы 1932-1933 гадоў, у якім ён кваліфікуецца як “генацыд украінскага народу”.

Як паведамляе “газета По-Киевски” (http://www.pk.kiev.ua/city/2006/11/29/090009.html), Закон быў прыняты 28 лістапада Вярхоўнай Радай Украіны 233 голасамі (пры неабходных 226).

Вярхоўная Рада Украіны прызнала Галадамор 1932-1933 гадоў генацыдам украінскага народу. “За” галасавалі: - Блок Ю.Цімашэнкі (118), “Наша Украіна” (79), Соцпартыя (30), пазафракцыйныя дэпутаты (4), рэгіяналы (2 – Ганна Герман і Тарас Чорнавол).

“Твары масы людзей на Сафіеўскай і Міхайлаўскай плошчах ў Дзень жалобы па ахвярам Галадамора ўразілі палітыкаў. Гэта і быў Майдан-2, і чуйныя “палітычныя” насы адчулі, што праблема гэта сапраўды ўсенародная і вельмі актуальная. Адкінуць яе як чарговую прэзыдэнцкую цацку ўжо ня ўдасца.. Народ не дазволіць. “ – паведамляе газэта.

Расейскі рэжым, які зьяўляецца нашчадкам і выхаванцам камуна-энкавэдзісцкага рэжыму, як заўсёды імкнецца абараніць сваіх ідэйных родзічаў.

Як паведамляюць “НОВОСТИ” (http://www.polit.ru/news/2006/11/29/golod.html):

“МИД России призывает не политизировать проблему Голодомора Официальный представитель российского МИДа Михаил Камынин настаивает на том, что тему голодомора должны рассматривать историки, сообщает «Эхо Москвы». Он напомнил, что этот вопрос неоднократно уже поднимался в ходе двусторонних встреч России и Украины. И вроде как было достигнуто взаимопонимание. По мнению Камынина все точки над «и» были расставлены заявлением, принятым ещё в 2003 году на сессии Генассамблеи ООН. В этом заявлении нет упоминания о геноциде. Там говорится лишь о «национальной трагедии украинского народа.”

Ня ўдасца маскоўцам пазьбегнуць адказнасьці за мінулыя злачынствы і за цяперашнія.

БС