Прэзыдэнт Злучаных Штатаў прыбыў ў Рыгу для ўдзелу ў саміце НАТА і выступіў у Латвійскім унівэрсітэце перад удзельнікамі прымеркаванага да саміту Форума маладых лідэраў.
Гаворачы пра пэрспэктывы супрацоўніцтва НАТА з краінамі былога СССР, прэзыдэнт ЗША Джордж Буш выказаў свой погляд на магчымасьць сяброўства ў гэтай арганізацыі Грузіі і Украіны. Пасьля гэтага Джордж Буш выказаў жаданьне “сказаць некалькі словаў беларускаму народу”.
Прэзыдэнт ЗША назваў “абразай сумленьня як Эўропы, так і Амэрыкі” факт існаваньня “тут, непасрэдна за мяжой” Латвіі, краіны, у якой “ад рук агэнтаў жорсткага рэжыму” церпяць удзельнікі мірных дэманстрацыяў пратэсту і ” прападаюць лідэры апазыцыі”. “Мы пасылаем сігнал беларускаму народу, - сказаў прэзыдэнт ЗША. - Наша бачаньне мірнай Эўропы ўключае вашу краіну. І мы не пакінем вас адных у барацьбе за свабоду”.
Паводле БелаПАН