Салігорская міліцыя перашкодзіла мэмарыяльнай акцыі

7 лістапада 2006 г.

Навіны

Як паведаміў удзельнік акцыі Іван Шыла, дэмакратычныя актывісты Салігорску плянавалі ўскласьці да помніку Леніна вянок, зроблены з калючага дроту, на якім на стужцы надпіс – “Ахвярам тататлітарызму 1917 – 1991. 1994 –2006”. Міліцыя заблякавала падыходы да плошчы, і на падыходзе затрымала брата Івана – Ільлю Шылу. Па складаньні пратаколу пра канфіскацыю вянка школьніка адпусьцілі.

Паводле Радыё Свабода