У 1960-я гады на правінцыйна-савецкім абласным тэлебачаньні ў Гомлі была такая рубрыка – “Музыка, якую любіў Ленін”.
У якасьці музычнай застаўкі гучала “Месячная саната” Бэтховэна, а потым музыказнаўцы распавядалі пра “важдзя” і ягоныя густы (проста пра гісторыю музычнага мастацтва яны расказаць “не смелі”). А вось цяпер у Расеі ўсё больш становіцца модным усё, “што любіў Гітлер”. Адольф, вядомы аматар містыкі, акультных дысцыплінаў ды іншага інтэлектуальнага цемрашальства, любіў кансультавацца ў розных “зьвездачотаў” у чорных плашчах ды чараўнікоў з партыйным білетам фашыстоўскай партыі. Газэта “Аргументы и факты” (№28 за 2006 г.) падкінула нам чарговую дозу маскоўскай містыкі “вышэйшай пробы”. Чытач М. Бабін спытаўся ў газэты, калі з маўзалея ўрэшце вынесуць мумію Леніна. Газэтны адказ яму дае супэрэкспэрт, а менавіта Сергей Безбородный, руководитель Школы научной астрологии Культурного центра Вооружённых сил Российской Федерации: «Астрология рассматривает историю и политику сквозь призму космических циклов. Глобальный исторический цикл равен 108 годам, что соответствует девяти оборотам планеты Юпитер вокруг Солнца. Цикл, который наша страна проходит в настоящее время, начался в 1917 г. И закончится в 2025-м. Соответственно тело В. И. Ленина может быть захоронено (скорее всего, у Кремлёвской стены) начиная с этого года». Можна было б пасьмяяцца з гэтага таямнічага кактэйля з Леніным, Бэтховэнам і Юпітэрам. Але спэцы з “Вооружённых сіл РФ” тэарэтызуюць на поўным сур’ёзе. Аказваецца, у ведамстве зьмеепадобнага міністра вайны РФ Іванова ўжо даўно дзейнічае цэлая шаманская “школа”. Вось табе і бальшавікі-матэрыялісты! Памятаем, аднак, чым скончылася містычнае ачмурэньне рацыянальнай нямецкай нацыі ў 1945 годзе. Але Масква не баіцца. Лубянка мабілізавала цэлы легіён шаптуноў і чэрававяшчальнікаў пад камандай Глобы і іжэ зь ім, заручылася на бліжэйшыя дзесяцігоддзі муміяй фараона з Краснай плошчы і паступова арганізоўвае вечнасьць для сваёй ашалелай імпэрыі.
На першай паласе рэжымнай газэты “Рэспубліка” за 28 кастрычніка можна пазнаёміцца з чарговым сэансам шклоўскага шаманства. Газэтка (як і ў цэлым рэжым) спэцыялізуецца на выкліканьні духаў савецкай мінуўшчыны. Тое, што даўно выклята і высьмеяна ў нармальных краінах, у РБ падаецца як ідэал і шлях разьвіцьця будучыні. Настальгія пачынаецца з падтытула шаманскага артыкула – “И всё-таки жалко, что меня когда-то досрочно не приняли в комсомол”. Далей аўтарка тэксту-заклінаньня разважае з нагоды 88-х угодкаў ВЛКСМ: “В иных странах СНГ выкинули весь накопленный опыт, всё то хорошее, что имелось в активе некогда могучей страны. К счастью, наша республика пошла по другому пути. В некоторых белорусских школах пионерская и комсомольская организации сохранились и после перестройки. Сегодня правопреемником беларусского комсомола является БРСМ. От комсомола мы взяли все лучшие его традиции, — говорит лидер БРСМ Леонид Ковалёв. – Это стройотрядовское движение, патриотическое и идеологичсекое воспитание, кoмсомольские стройки и трудовые акции, система подготовки и работы с кадрами. У каждого бывшего комсомольца есть что вспомнить: необустроенный, но такой притягательный своей романтикой БАМ…” Далей гэты маразм чытаць няма моцы. Нешта не прачытаем мы ў нямецкіх, італьянскіх і аўстрыйскіх газэтах настальгічных успамінаў вэтэранаў гітлер-югенда і “Ваўкоў Мусаліні” аб тым, як хораша было маршыраваць перад фюрэрам і дучэ ды крычаць “хайль!”. Там такое забаронена законам, так сама як забаронены і ліквідаваны самы фашыстоўскія маладзёвыя арганізацыі. Пачытаеш пра “рамантыку БАМа” у рэжымнай газэтцы і разумееш, куды хочуць шклоўскія камсамольцы запхнуць беларускую моладзь: зноў у Сібір, на жудасную расейскую катаргу. Няхай яны падавяцца са сваёй камсамольскай рамантыкай!
Янка Базыль