Міністар абароны РФ Іваноў 13 верасьня выступіў перад тэлекамэрамі на ваенным заводзе ў Ніжнім Ноўгарадзе. Як вядома, у Паўночнай Асэціі яшчэ не сабралі ўсіх парэшткаў забітых партызанамі маскоўскіх генэралаў, што ўпалі разам з вэрталётам. А міністар не згадаў аніслоўцам пра “боевых товарішчей”. Такое немагчыма ў любым іншым войску, у любой іншай краіне. Так замоўчваюць толькі імёны здраднікаў. Яшчэ раз высьветлілася лубянская натура міністра (як вядома, генэрала КГБ, які ніколі ў арміі не служыў). Для гэтай публікі самым важным ёсьць захаваньне таямніцы (нават калі пра “таямніцу” ведае ўжо ўся плянэта), галоўнае – “віда не подать”. Ды і што там – у Расеі генэралаў процьма, новых у Асэцію пашлюць. Аднак, у прамове міністар гаварыў не пра начальнікаў, а пра выканаўцаў: “У России есть всё: чудесные современные заводы, технологии, средства. Мы можем выпускать современное вооружение. Нет только образованных людей, специалистов, которые выполняли бы эти работы. Их просто нет. За последние годы не стало соответствующих училищ, ПТУ, учебных заведений. Нет людей…” Беларусы, слухайце ўважліва выступы маскоўскага міністра Іванова, апошнім часам ён выступае вельмі шчыра. Расея задыхаецца ў дэмаграфічным крызісе, насельніцтва вымірае, сьпіваецца, уцякае ад вайсковай службы. Адбываецца рэзкае падзеньне адукацыйнага і інтэлектуальнага ўзроўню русскіх людей. Нават супэрсакрэтчыкі кшталту Іванова вымушаны ўжо агучваць гэтую катастрафічную праблему. Не выпадкова расейская імпэрыя прысьпешвае шклоўскі рэжым і прысьцёбнутую да яго псэўдаапазыцыю. Разам яны зьбіраюцца ў чарговы раз загнаць беларусаў на выбары-рэфэрэндум, каб прыняць незаконны “канстытуцыйны акт” і злачынным чынам “легалізаваць” акупацыю Беларусі Расеяй (“інтэграцыю”). Акупанты зьбіраюцца запоўніць свае заводы і ракетадромы адукаванымі беларускімі рабамі. Мы павінны салідарна, усім народам сарваць рабаўладальніцкія пляны Масквы.
Янка Базыль